Фестываль сыра пройдзе ў Гродне 6 верасня на плошчы Леніна. Яго прымеркавалі да 80-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне і Дня горада Гродна.
На фестывалі арганізуюць некалькі пляцовак. Будуць дэгустацыі і майстар-класы ад шэф-кухараў па падрыхтоўцы крыа-марозіва (пры гатаванні такога марозіва выкарыстоўваюць вадкі азот і садавіну). Таксама запланаваны народныя майстар-класы па саломапляценні і лепцы з гліны.
Будуць музычныя выступленні творчых калектываў і беларускіх вядучых Насці Краўчанкі і Сяргея Собаля.
Што вядома аб фестывалі
Фестываль сыра, які праводзіцца з 2013 года, ужо стаў традыцыйнай часткай святкавання Дня горада ў Гродне.
У фестывалі ўдзельнічаюць прадпрыемствы з усёй краіны. Напрыклад, у 2017 годзе было прадстаўлена 63 віды сыроў ад 27 заводаў Беларусі. Наведвальнікаў штогод здіўляюць фігуркамі, зробленымі з сыра. Часам форма «скульптур» прысвечана тэматычным святам.