Урны для ўборкі за сабакамі з’явіліся ў Ленінскім раёне Гродна. Яны размясціліся на вуліцах Камарова, Урублеўскага, БЛК, Сухамбаева, Каліноўскага, Таўлая і Брыкеля, піша «Гродна Плюс».
Усяго ўстанавілі 20 урнаў. Кантэйнеры вырабілі з металу і пакрылі ахоўнай фарбай — гэта засцеражэ ад пагодных умоў і перападу тэмператур.


УЖРЭП Ленінскага раёна плануе вырабіць яшчэ 45 урнаў. Іх у тым ліку ўстановяць у Кастрычніцкім раёне.
Стваральнікі лічаць, што скрыні дапамогуць падтрымліваць чысціню на вуліцах горада і нагадаюць гаспадарам, што за жывёламі варта прыбіраць.
Чытайце таксама: У Гродне з’явіліся апараты для кармлення птушак — іх усталявалі гродзенскія прадпрымальнікі