У Гродне прадаюць установу Soho. Гастра-бар знаходзіцца ў цэнтры горада на Савецкай, 18. Аб’ява аб продажы гатовага бізнесу з’явілася на «Куфар». 

Плошча бара – 415 кв.м, яшчэ 170 кв. м. займаюць вулічныя тэрасы. У аб’яве ўладальнікі адзначаюць, што “ўкладвацца ў рамонт, абсталяванне і раскрутку не трэба”. За бізнэс просяць 600 тыс. руб. Аб прычынах продажу не гавораць. Бізнэс называюць паспяховым.

Гастрабар у цэнтры Гродна адкрыўся ўлетку 2022. Ён з’явіўся на месцы зачыненага “Фудмаркета”. Увесну 2023 Soho пашырыўся — заняў месца бара-крамы «Погружение». 

Soho спецыялізуецца на азіяцкай і еўрапейскай кухнях. Тут таксама падаюць аўтарскія кактэйлі, выступаюць дыджэі і музыканты. Можна замовіць кальян.

Чытайце таксама: У Гродне прадаюць адзін з самых папулярных спартыўных бараў