КДБ унесла праект “Беларуская акадэмія” ў спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” 22 ліпеня. Згодна з ведамствам, адносіны да ініцыятывы мае прафесар Святлана Сяльверстава. Яе ў 2014 годзе звольнілі з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

«Беларускую акадэмію» запусцілі ў кастрычніку 2020 года, заняткі стартавалі вясной 2021. Праект дзейнічае ў Польшчы і ўяўляе сабой дыстанцыйную адукацыйную платформу. Навучанне праводзіцца на беларускай і рускай мовах па Балонскім працэсе. Студэнтам выдаюць дыпломы аб вышэйшай адукацыі еўрапейскага ўзору.

Праектам кіруе прафесар Святлана Сяльверстава. Пасля звальнення з ГрДУ Сяльверстава ўладкавалася ў Беластоцкі тэхнічны ўніверсітэт Politechnika Białostocka.

Чытайце таксама: У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў