Бар «Лондан» на Віленскай, 1, зноў запрацуе – адкрыецца 26 ліпеня. У 2024 годзе яго выстаўлялі на продаж. Верагодна, новыя ўладальнікі знайшліся, і вясной 2025 года старонка “Лондана” ў Instagram стала больш актыўна абнаўляцца. У траўні 2025 ва ўстанове сышлі на рамонт.
У жніўні 2025 бар зноў вырашылі прадаць – аб’ява з’явілася на «Куфар». У ім пазначана, што “прычына продажу не звязана з дзейнасцю ўстановы”.
«Лондан» падаражэў – зараз за яго просяць 89,3 тыс. руб.
«Лондан вяртаецца. Той самы бар, які ты памятаеш, стаў іншым – і стаў лепш», – напісалі ў Instagram установы.
У бары абнавілі інтэр’ер – абяцалі ўрэзаць барную стойку, памяняць яе абшыўку і замяніць мэблю. Таксама папрацавалі над меню і кактэйльнай картай. Па якім графіку будзе працаваць бар пасля адкрыцця, пакуль не паведамляецца.


Працуе «Лондан» з 2016 года. У бары 40 пасадачных месцаў. На вуліцы ёсць летняя тэраса на 25 месцаў. У ліпені 2024 установу выставілі на продаж. За гатовы бізнэс прасілі 81 тыс. руб.
Чытайце таксама: Замест панку — руская класіка. На месцы бара Nesterka адкрываецца чарачная «Онегин»



