Мінпрацы апублікавала графік святочных і непрацоўных дзён у 2026 годзе. Доўгія выхадныя будуць у студзені, красавіку, траўні і снежні.

Як будзем адпачываць у 2026 годзе - каляндар доўгіх выхадных і працоўных субот
Каляндар святочных і непрацоўных дзён у 2026. Крыніца: Telegram-канал Мінпрацы

Непрацоўныя дні ў 2026 годзе

  • 1 і 2 студзеня — Новы год;
  • 7 студзеня — Каляды (праваслаўныя);
  • 8 сакавіка — Дзень жанчын;
  • 21 красавіка — Радаўніца па календары праваслаўнай канфесіі;
  • 1 траўня — Свята працы;
  • 9 траўня — Дзень Перамогі;
  • 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь;
  • 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
  • 25 снежня — Каляды (каталіцкія).

Пераносы працоўных дзён у 2026 годзе

Працоўны дзень 20 красавіка (панядзелак) пераносяць на суботу 25 красавіка.

Выхадныя: 18 (субота), 19 (нядзеля), 20 (панядзелак) і 21 (аўторак) красавіка 2026 года.

Арганізацыям дазволілі пераносіць працоўны дзень (20 красавіка) на іншы выхадны, які выпадае на суботу.

Чытайце таксама: Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем