У студыі “ТЕМА” будуць займацца акцёрскім майстэрствам, тэхнікай маўлення і сцэнічным рухам. Адкрыццё абяцаюць у верасні. Студыя адкрыта і для дарослых, і для дзяцей.

Студыю адкрывае Таццяна Еўтух-Ларына, актрыса тэатра лялек у Гродне. Раней яна выкладала ў студыі “Рампа-Па”. Стваральніца называе “ТЕМУ” студыяй творчай праявы, “дзе нараджаюцца эмоцыі і раскрываюцца таленты”.

Татьяна Евтух-Ларина.
Таццяна Еўтух-Ларына. Фота: instagram.com/tatianaevtukh/

“ТЕМА” – гэта прастора, дзе дзеці навучацца свабодна выказваць сябе праз тэатр, танец і гаворка. Мы не проста вучым выступаць на сцэне — мы дапамагаем разняволіцца, развіць упэўненасць і гнуткія навыкі, якія спатрэбяцца ў жыцці, вучобе і кар’еры”, – піша Таццяна.

Студыя адкрыецца па адрасе вул. Дзяржынскага, 40. Зараз ідзе набор у групы на 2025-2026 гады.

Чытайце таксама: Майстар-класы, арт-спатканні і арт-тэрапія. Дзе ў Гродне памаляваць дзецям і дарослым