У Гродне вынеслі трэці па ліку прыгавор Мікіце Самарыну. Гродзенца прыгаварылі да 6 гадоў калоніі узмоцненага рэжыму.
Самарына судзілі па двух артыкулах, паведамляе «Гарадзенская праваабарона». Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК) і злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК).
У снежні 2020 года Самарыну прызначалі 4 гады хіміі за тое, што ў жніўні 2020 года гродзенец распыліў газ у твар сілавіку. Праз тры месяцы хімію замянілі на 2,5 гады калоніі.
Самарын хаваўся ад міліцыі, але яго затрымалі ў Гродне ў сакавіку 2025 года. Па словах сілавікоў, пры затрыманні ён супраціўляўся, зламаў руку міліцыянту і спрабаваў збегчы.
Чытайце таксама: Судовая шырма і цялесныя пашкоджанні ў абвінавачаных. Як гродзенцаў судзяць па «палітычных» артыкулах