Участак на вуліцы Дубко выставілі на аўкцыён. Там з’явяцца шматкватэрныя дамы, грамадскія аб’екты (кафэ, магазіны або аддзяленні банкаў), а таксама транспартная інфраструктура. Інфармацыю аб правядзенні аўкцыёну апублікавалі на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

На ўчастку плошчай больш за 10 гектараў ёсць жылыя будынкі, майстэрні, склады, гаражы і дрэвы. Яны знаходзяцца на вуліцы і ў завулку Дзяржынскага. Для будаўніцтва новых дамоў старыя пабудовы знясуць.

Дамы ўздоўж вуліцы Дзяржынскага будавалі палонныя немцы пасля Другой сусветнай вайны. Тады ў іх сялілі працаўнікоў цагельні. Пра тое, што дамы пойдуць пад знос, жыхарам казалі яшчэ ў 1995 годзе. У дамах ёсць цэнтральныя ацяпленне і халоднае водазабеспячэнне, газ прывазны, каналізацыі няма. Праводзіць яе адмаўляліся, матывуючы адмову планамі на знос.

Территория под застройку нового квартала. Источник: gcn.by
Тэрыторыя пад забудову новага квартала. Крыніца: gcn.by

Аўкцыён пройдзе 12 жніўня. Стартавая цана — 907,8 тыс. руб. Пераможца аўкцыёну атрымае права арэнды ўчастка на 20 гадоў.

Знос старых дамоў абыйдзецца даражэй, чым набыццё ўчастку

Участак паміж вуліцамі Дубко, Пушкіна і завулка Дзяржынскага выстаўлялі на аўкцыён у траўні 2024. Пачатковы кошт быў той жа — 907 тыс. руб.

Страты, звязаныя з адабраннем зямельнага ўчастка і зносам аб’ектаў нерухомасці на ім, ацэньваюць у 7,6 млн руб. Гэта ў 8,3 раза больш, чым аб’яўлены пачатковы кошт права будаўніцтва на ўчастку і яго арэнда.

Чытайце таксама: У Гродне рыхтуюцца забудоўваць тэрыторыю на Дубко. Знос будзе каштаваць у 8 разоў больш, чым пачатковы кошт участку