Гродзенскі фатограф Яўген Фалееў размалёўвае архіўныя фота горада з дапамогай нейрасеткі. Вынікамі Фалееў дзеліцца ў Facebook.

«Ажывіў і надаў сучасны выгляд старым фатаграфіям Гродна. Зразумела, што недзе нейрасетка „дадумала“ па-свойму, але ўсё роўна ёсць у гэтым нейкая фішка: уявіць Гродна стогадовай даўніны ў колеры», — напісаў Фалееў.

Hrodna.life размалёўваў фота горада шэсць гадоў таму

У 2019 годзе з дапамогай сервісу ColouriseSG рэдакцыя Hrodna.life размалявала старыя здымкі, якімі дзяліліся гараджане.

Чытайце таксама: Каляровы Гродна 1930−50-х глядзіце, як выглядаюць чорна-белыя здымкі Гродна, размаляваныя нейрасеткай