Набліжаны да сілавікоў Telegram-канал шукае гродзенцаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях 2020 года.
Фота гродзенцаў апублікавалі ў акаўнце “Кніга ГУ БАЗА”. Сілавікі звяртаюцца да беларусаў і просяць дапамагчы ў апазнанні гродзенцаў.
Пазней рэпост з’явіўся і ў праўладным Telegram-канале “Пульс Гродна”. Аўтары просяць “максімальна распаўсюдзіць” інфармацыю сярод гродзенцаў і “дапамагчы сілавікам”.
Такія ж публікацыі з’явіліся і ў Telegram-каналах гродзенскіх медыя: NewGrodno і “Авто Гродно“.
Чытайце таксама: Сілавікі пагражаюць маці Алеся Дзянісава: жанчыну выклікаюць у Следчы камітэт і ломяцца ў кватэру


