Будынак музея “Дом Казіміра Сваяка” ў вёсцы Барані Астравецкага раёна чакае бягучы рамонт. Гэта музей паэта, які папулярызаваў беларускую мову.

У музеі адрамантуюць дах – з-за трэснутага шыфера гарышча залівае дажджом. Таксама адрамантуюць ганак. На рамонт і тэхнічны нагляд плануюць выдаткаваць 11 838 рублёў. Работы завершаць у ліпені.

Казімір Сваяк (Канстанцін Стаповіч) – беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, паэт. Ён стаў знакавай фігурай беларускай культуры і нацыянальнага руху. Папулярызаваў выкарыстанне беларускай мовы ў каталіцкай царкве. Пакутаваў ад туберкулёзу. Памёр у 36 гадоў у Вільні – пахаваны на могілках Росы. 

“Дом Казіміра Сваяка” адкрылі ў доме Стаповічаў у 2010 годзе як філіял Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага музея. У музей прадстаўлены побыт сялян к. ХІХ – Н. ХХ ст. і жылы пакой часоў сям’і Стаповічаў з іх асабістымі рэчамі. 

Чытайце таксама: На Праванабярэжнай у Гродне з’явіцца рэкрэацыйная зона