У Гродне пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асноўныя падзеі адбудуцца 16 і 19 ліпеня на розных пляцоўках, паведамляе телеграм-канал Гродзенскага гарвыканкама.
16 ліпеня ў 10.00 у парку Жылібера адбудзецца мітынг каля помніка савецкім воінам і партызанам. Удзельнікі ўскладуць вянкі і кветкі.
У 12.00 у культурным цэнтры «Фестывальны» пройдзе спецыяльнае гашэнне марачнага блока «Беларускі край. Гродзеншчына». Тут жа на балконе адбудзецца канцэрт «Мелодыі свету і дабра». На працягу дня на вуліцы Савецкай будзе працаваць выстава-кірмаш «Гродзенскі сувенір».
19 ліпеня з 11.00 да 18.00 на плошчы Тызенгаўза будзе разгорнута выстава ваеннай тэхнікі і зброі. У парку Жылібера запланаваны літаратурная экспазіцыя, майстар-класы, гульні і канцэртная праграма. Музычныя выступы таксама пройдуць у ГЦ «ЦУМ» і ў маладзёжным цэнтры «Гродна».
На плошчы Леніна з 15.00 да 23.00 пройдзе фестываль «Тваё зялёнае лета» з фудкортами, квэстамі, інтэрактывамі і выступамі артыстаў.
Завершыцца дзень святочным феерверкам у 22.55.

16 ліпеня Гродна адзначае 81-ю гадавіну вызвалення ад нямецкай акупацыі. Прынята лічыць, што менавіта ў гэты дзень ў ходзе аперацыі «Баграціён» часткі Чырвонай арміі вызвалілі Гродна. Праўда, Левабярэжную частку горада немцы пакінулі толькі праз 8 дзён.