Бар Tres Amigos на вул. Калючынскай, 12 зноў закрываецца. Пра гэта ўладальнікі паведамілі ў Instagram. Установа прапрацавала паўтары гады.

З нагоды завяршэння работы ва ўстанове пройдуць развітальныя мерапрыемствы. У пятніцу, 11 ліпеня, гродзенцаў клічуць у бар, каб разам з бармэнам узгадаць мінулае і пагартаць старыя здымкі. Мерапрыемства пачнецца ў 19:00.

У суботу адбудзецца вечарына «Fiesta hasta la vista» — будзе музыка і тэкіла.

У нядзелю ў 15.00 пачнецца развітальны пікнік.

«Амигос» закрываўся некалькі разоў

Гэта не першае закрыццё бара. З 2020 па чэрвень 2023 на Урыцкага, 26 працаваў мексіканскі бар Los Amigos, які ў траўні 2022 закрыўся з-за даўгоў. Да Los Amigos ва ўладальніка бара было невялікае кафэ «Пад носам» з пітнымі супамі. Яно адкрылася ў 2018 на Леніна, 14 і прапрацавала крыху больш за год. А перад гэтым, з 2014, — першы мексіканскі бар на Стэфана Баторыя, 8б, які называўся проста «Амигос».

Чытайце таксама: Як Калючынская не стала тусовачнай вуліцай: чаму жыхары супраць бараў