Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў Гродне 3 ліпеня беларускай блогерцы Анджылішы (Ангеліна Міхалёва) зрабілі прапанову. Дзяўчыну паклікалі замуж падчас яе выступу на Савецкай плошчы.
Анджылішу паклікаў замуж беларускі блогер Улад Шума. Малады чалавек актыўна развівае TikTok — там у яго амаль 75 тыс. падпісчыкаў.
Да таго, як зрабіць Анджылішы прапанову, Улад павіншаваў беларусаў з Днём Незалежнасці. Пасля малады чалавек адзначыў, што хацеў бы заўсёды бачыць Анджылішу ў сваім жыцці. Дзяўчына расплакалася, а таксама звярнулася да гродзенцаў з пытаннем, ці казаць «так» на прапанову. Публіка адказала крыкам «Да-а-а!»

У сваім Instagram блогерка адзначыла, што ёй зрабілі прапанову на вачах 150 тыс. чалавек. Раней блогерка вяла і Telegram-канал, дзе дзялілася падзеямі са свайго жыцця. Аднак ён быў выдалены пасля таго, як праўладная актывістка Вольга Бондарава звярнула на канал увагу. У публікацыях Анджылішы Бондарава ўглядзела распаўсюд дзіцячай парнаграфіі і заклікала сілавікоў вывучыць чат на прадмет распаўсюджвання інфармацыі, якая можа нанесці шкоду здароўю дзяцей.
Хто такая Ангеліна Міхалёва?
Анджыліша — 23-гадовая блогерка родам з Мазыра. Набіраць папулярнасць дзяўчына пачала ў 2021 годзе, калі заключыла рэкламны кантракт з кампаніяй А1. З кастрычніка 2024 Ангеліна стала актыўна падтрымліваць рэжым — удзельнічала ў «Марафонах адзінства» і дзяржаўным флэшмобе «Надо!», які стаў часткай перадвыбарнай праграмы Лукашэнкі.
Чытайце таксама: Паплечнікі Бондаравай напісалі ў яе падтрымку ліст да Караева — на 30 старонак