Новае месца ад кавярні “Varka” з’явіцца на вул. 1 Мая, 7 – побач з лютэранскай кірхай. Адкрыццё анансавалі ў Instagram. “Рыхтуем для вас максімальна атмасфернае і прыгожае месца для вячорак”, – абяцаюць уладальнікі.

UPD 11 снежня. Кавярня адкрылася 10 снежня. Да 10 студзеня праходзіць акцыя «3-я кавы ў падарунак» (можна актываваць за раз, можна за некалькі візітаў).

“Varka” – гэта сетка з 87 кавярняў у Беларусі. У Гродне гэта будзе ўжо трэцяя “Varka”. Яшчэ дзве працуюць на Курчатава і Калючынскай. 

Канцэпцыя ўключае кавярню з выпечкай, дэсертамі і сытнымі перакусамі. Таксама ёсць фарматы кавярні самаабслугоўвання. 

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна