На Дзень Незалежнасці ў Гродне перакрыюць некалькі вуліц, грамадскі транспарт зменіць маршруты, а на плошчу Леніна і ў парк Жылібера можна будзе патрапіць праз восем КПП. Паменіцца і графік працы паліклінік падчас вялікіх выхадных і перанесенага рабочага дня.

Як будуць працаваць паліклінікі і бальніцы

Паліклінікі, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальніц і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, арганізацыі службы крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, крамы медыцынскай тэхнікі і гэтак далей на выхадных будуць працаваць:

  • 3 ліпеня — паводле графіка працы ў дзяржаўнае свята;
  • 4 ліпеня — паводле графіка працы ў суботні дзень;
  • 12 ліпеня (перанос працоўнага дня) — паводле графіка працы ў працоўны дзень.

Стацыянары бальніц і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў будуць працаваць:

  • 3 ліпеня — паводле графіка працы ў дзяржаўнае свята;
  • 4 ліпеня — паводле графіка працы ў працоўны дзень;
  • 12 ліпеня (перанос працоўнага дня) — паводле графіка працы ў суботні дзень.

Чытайце таксама: У Гродне адзначаць Дзень Незалежнасці — з’явілася праграма на 3 ліпеня. Хто хэдлайнеры? (Абноўлена)

Якія вуліцы перакрыюць

У Дзень Незалежнасці (3 ліпеня) перакрыюць рух з 08.00 да 24.00:

  • па вул. Дзяржынскага — ад вул. Сацыялістычнай да вул. 17 Верасня,
  • па вул. Сацыялістычнай — ад вул. Дзяржынскага да вул. Карбышава,
  • па вул. Ажэшкі ад вул. Віленскай да вул. Леніна,
  • па вул. Тэлеграфнай,
  • на плошчы Антонія Тызенгаўза,
  • па вул. Мітрапаліта Філарэта — ад плошчы Антонія Тызенгаўза да вул. Лермантава,
  • па вул. Замкавай.

Перакрыюць рух з 8.00 да 11.30:

  • па вул. Сацыялістычнай (на ўчастку ад вул. Карбышава да вул. Кірава),
  • па вул. Карбышава.

Таксама 3 ліпеня забароняць стаянку аўтамабіляў з 00.00 да 24.00:

  • на плошчы Антонія Тызенгаўза,
  • на вул. Мітрапаліта Філарэта,
  • на вул. Кастрычніцкай,
  • на вул. Леніна.

Дзе ў цэнтры Гродна арганізуюць КПП

Прайсці ў зону святкавання 3 ліпеня (плошча Леніна і Тызенгаўза, парк Жылібера) можна будзе праз восем КПП, на якіх будуць даглядаць рэчы:

  • № 1 — вул.Дзяржынскага;
  • № 2 і № 3 — вул. Акадэмічная;
  • № 4 — скрыжаванне вул. Э.Ажэшкі і пл. Леніна;
  • № 5 — скрыжаванне вуліц Сацыялістычная і Карбышава;
  • № 6 і № 7 — вул. Ажэшкі ў раёне рэстарана «Каралеўскае паляванне»;
  • № 8 — уваход на пл. А.Тызенгаўза з боку вул.Мітрапаліта Філарэта.
Схема КПП на 3 июля в Гродно
Схема КПП на 3 ліпеня. Крыніца: канал УУС Гродзенскага аблвыканкама

У ахоўную зону забаронена будзе праносіць зброю, выбуховыя рэчывы і іншыя небяспечныя для навакольных прадметы, алкаголь. Людзей у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення не прапусцяць. Таксама нельга будзе прайсці з хатнімі жывёламі, на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.

Як паедзе транспарт у Гродне

На час закрыцця руху 3 ліпеня з 08.00 да 24.00 мяняюць маршруты руху гарадскога пасажырскага транспарту.

Аўтобусы

№ 4 «Баранавічы-7 — Аграрны ўніверсітэт» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Баранавічы-7» — вул. Маставая (без зменаў), затым — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Аграрны ўніверсітэт» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзённага — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Стэфана Баторыя — вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 6 «Фолюш — Гарадская клінічная бальніца № 3» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» — вул. Маставая (без зменаў), затым — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Гарадская клінічная бальніца № 3» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзённага — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Стэфана Баторыя — вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 8 «Вуліца Врублеўскага — Вішнявец» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вуліца Врублеўскага» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Вішнявец» — вул. Карла Маркса (без зменаў), затым — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 9 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4» змяняецца на маршрут № 9 «Заапарк — Зарыца-4», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Зарыца-4» — вул. Ціміразева (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк»;

№ 15 «Механічны завод — Вуліца Врублеўскага» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Механічны завод» — вул. Будзённага (без зменаў), затым — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа напрамку;

№ 17 «Сярэдняя школа № 3 — Грандзічы-3» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Сярэдняя школа № 3» — вул. Маставая (без зменаў), затым — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Грандзічы-3» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзённага — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Стэфана Баторыя — вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 20 «Вуліца Дамброўскага — Механічны завод» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вуліца Дамброўскага» — вул. Астроўскага (без зменаў), затым — вул. Дзяржынскага — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзённага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа напрамку;

№ 26 «Вуліца Маладая — Грандзічы-4» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вуліца Маладая» — вул. Маставая (без зменаў), затым — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Будзённага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Грандзічы-4» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзённага — вул

Тралейбусы

№ 2 «КСМ — Гродна Азот» будзе курсіраваць: прыпынак «КСМ» — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Пагранічнікаў - вул. Гарновых — вул. Маставая — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — праспект Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот», у адваротным напрамку без зменаў;

№ 3 «Форты — Гродна Азот» курсіраваць не будзе;

№ 6 «Жылы комплекс „Каўбасіно“ — Дзевятоўка» будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У адваротным напрамку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Пагранічнікаў - вул. Гарновых — вул. Маставая — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 7 «Жылы комплекс „Каўбасіно“ — Дзевятоўка» змяняецца на маршрут № 7 «Жылы комплекс „Каўбасіно“ — вуліца Маладзёжная», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Жылы комплекс «Каўбасіно» — вул. Суворава — вул. Гарновых — вул. Маставая — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — прыпынак «Вуліца Маладзёжная». У адваротным напрамку: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» — вул. Кірава — вул. Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарновых — вул. Суворава — прыпынак «Жылы комплекс «Каўбасіно»;

№ 9 «Хімвалакно — БелТАПАЗ» змяняецца на маршрут № 9 «Шпіталь — БелТАПАЗ», які будзе курсіраваць: прыпынак «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпынак «БелТАПАЗ» — вул. Астроўскага (без зменаў), далей: прыпынак «Шпіталь»;

№ 11 «Дзевятоўка — Гродна Азот» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Пагранічнікаў - вул. Гарновых — вул. Маставая — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку без зменаў;

№ 15 «Фолюш — Вуліца Маладзёжная» змяняецца на маршрут № 15 «Фолюш — Шпіталь», які будзе курсіраваць: прыпынак «Фолюш» — вул. Астроўскага (без зменаў), далей: прыпынак «Шпіталь». У адваротным напрамку: прыпынак «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага Камсамола і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 16 «Хімвалакно — Вуліца Маладзёжная» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Хімвалакно» — вул. Славінскага — праспект Клецкова — праспект Янкі Купалы — вул. Перамогі - вул. Гарновых — вул. Маставая — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Маладзёжная — прыпынак «Вуліца Маладзёжная». У адваротным напрамку: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» — вул. Кірава — вул. Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарновых — вул. Перамогі - праспект Янкі Купалы — праспект Клецкова — вул. Славінскага — прыпынак «Хімвалакно»;

№ 18 «КСМ — вул. Перамоганосная» курсіраваць не будзе;

№ 19 «Дзевятоўка — Вуліца Перамоганосная» змяняецца на маршрут № 19 «Дзевятоўка — Шпіталь», які будзе курсіраваць: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — вул. Максіма Горкага — вул. Астроўскага — прыпынак «Шпіталь». У адваротным напрамку: прыпынак «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — прыпынак «Дзевятоўка».

Маршруткі

№ 1тк «Мясакамбінат — Рынак „Паўднёвы“ (Вуліца Багушэвіча)», № 22тк «Гарадская клінічная бальніца № 3 — Альшанка», № 36тк «Вуліца Урублеўскага — Вуліца Альшанская» будуць курсіраваць у прамым напрамку да вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзённага і далей па сваіх маршрутах без зменаў, назад у тым жа кірунку;

№ 25тк «Зарыца-4 — Вішнявец» і № 35тк «Багушэвіча-2 — Вуліца Карскага» будуць курсіраваць у прамым напрамку да вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Будзённага — праспект Касманаўтаў і далей па сваіх маршрутах без зменаў, у адваротным напрамку без зменаў.