На Дзень Незалежнасці ў Гродне перакрыюць некалькі вуліц, грамадскі транспарт зменіць маршруты, а на плошчу Леніна і ў парк Жылібера можна будзе патрапіць праз восем КПП. Зменіцца і графік працы паліклінік падчас вялікіх выхадных і перанесенага рабочага дня.

Як будуць працаваць паліклінікі і бальніцы

Паліклінікі, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальніц і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, арганізацыі службы крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, крамы медыцынскай тэхнікі і гэтак далей на выхадных будуць працаваць:

  • 3 ліпеня — паводле графіка працы ў дзяржаўнае свята;
  • 4 ліпеня — паводле графіка працы ў суботні дзень;
  • 12 ліпеня (перанос працоўнага дня) — паводле графіка працы ў працоўны дзень.

Стацыянары бальніц і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў будуць працаваць:

  • 3 ліпеня — паводле графіка працы ў дзяржаўнае свята;
  • 4 ліпеня — паводле графіка працы ў працоўны дзень;
  • 12 ліпеня (перанос працоўнага дня) — паводле графіка працы ў суботні дзень.

Чытайце таксама: У Гродне адзначаць Дзень Незалежнасці — з’явілася праграма на 3 ліпеня. Хто хэдлайнеры? (Абноўлена)

Якія вуліцы перакрыюць

У Дзень Незалежнасці (3 ліпеня) перакрыюць рух з 08.00 да 24.00:

  • па вул. Дзяржынскага – ад вул. Сацыялістычнай да вул. 17 Верасня,
  • па вул. Сацыялістычнай – ад вул. Дзяржынскага да вул. Карбышава,
  • па вул. Ажэшкі ад вул. Віленскай да вул. Леніна,
  • па вул. Тэлеграфнай,
  • на плошчы Антонія Тызенгаўза,
  • па вул. Мітрапаліта Філарэта – ад плошчы Антонія Тызенгаўза да вул. Лермантава,
  • па вул. Замкавай.

Перакрыюць рух з 8.00 да 11.30:

  • па вул. Сацыялістычнай (на ўчастку ад вул. Карбышава да вул. Кірава),
  • па вул. Карбышава. 

Таксама 3 ліпеня забароняць стаянку аўтамабіляў з 00.00 да 24.00:

  • на плошчы Антонія Тызенгаўза,
  • на вул. Мітрапаліта Філарэта,
  • на вул. Кастрычніцкай,
  • на вул. Леніна.

Дзе ў цэнтры Гродна арганізуюць КПП

Прайсці ў зону святкавання 3 ліпеня (плошча Леніна і Тызенгаўза, парк Жылібера) можна будзе праз восем КПП, на якіх будуць даглядаць рэчы:

  • №1 – вул.Дзяржынскага;
  • №2 і №3 – вул. Акадэмічная;
  • №4 – скрыжаванне вул. Э.Ажэшкі і пл. Леніна;
  • №5 – скрыжаванне вуліц Сацыялістычная і Карбышава;
  • №6 і №7 – вул. Ажэшкі ў раёне рэстарана «Каралеўскае паляванне»;
  • №8 – уваход на пл.А.Тызенгаўза з боку вул.Мітрапаліта Філарэта.
Схема КПП на 3 июля в Гродно
Схема КПП на 3 ліпеня. Крыніца: канал УУС Гродзенскага аблвыканкама

У ахоўную зону забаронена будзе праносіць зброю, выбуховыя рэчывы і іншыя небяспечныя для навакольных прадметы, алкаголь. Людзей у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення не прапусцяць. Таксама нельга будзе прайсці з хатнімі жывёламі, на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.

Як паедзе транспарт у Гродне

На час закрыцця руху 3 ліпеня з 08.00 да 24.00 мяняюць маршруты руху гарадскога пасажырскага транспарту.

Аўтобусы

№ 4 «Баранавічы-7 – Аграрны ўніверсітэт» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Баранавічы-7» – вул. Маставая (без зменаў), затым – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Ціміразева – вул. 17 Верасня – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Аграрны ўніверсітэт» – вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым – вул. 17 Верасня – вул. Ціміразева – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзённага – вул. Кірава – вул. Калючынская – вул. Стэфана Баторыя – вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў; 

№ 6 «Фолюш – Гарадская клінічная бальніца № 3» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Фолюш» – вул. Маставая (без зменаў), затым – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Ціміразева – вул. 17 Верасня – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Гарадская клінічная бальніца № 3» – вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым – вул. 17 Верасня – вул. Ціміразева – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзённага – вул. Кірава – вул. Калючынская – вул. Стэфана Баторыя – вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў; 

№ 8 «Вуліца Врублеўскага – Вішнявец» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вуліца Врублеўскага» – вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым – вул. 17 Верасня – вул. Ціміразева – вул. Ажэшкі – вул. Леніна і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Вішнявец» – вул. Карла Маркса (без зменаў), затым – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Ціміразева – вул. 17 Верасня – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў; 

№ 9 «Чыгуначны вакзал – Зарыца-4» змяняецца на маршрут № 9 «Заапарк – Зарыца-4», які будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Заапарк» – вул. Ціміразева – вул. 17 Верасня – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Зарыца-4» – вул. Ціміразева (без зменаў), далей: прыпыначны пункт «Заапарк»; 

№ 15 «Механічны завод – Вуліца Врублеўскага» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Механічны завод» – вул. Будзённага (без зменаў), затым – вул. Ціміразева – вул. 17 Верасня – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа напрамку; 

№ 17 «Сярэдняя школа № 3 – Грандзічы-3» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Сярэдняя школа № 3» – вул. Маставая (без зменаў), затым – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – вул. Будзённага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Ціміразева – вул. 17 Верасня – вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпыначны пункт «Грандзічы-3» – вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым – вул. 17 Верасня – вул. Ціміразева – вул. Ажэшкі – вул. Леніна – вул. Будзённага – вул. Кірава – вул. Калючынская – вул. Стэфана Баторыя – вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў; 

№ 20 «Вуліца Дамброўскага – Механічны завод» будзе курсіраваць: прыпыначны пункт «Вуліца Дамброўскага» – вул. Астроўскага (без зменаў), затым – вул. Дзяржынскага – вул. 17 Верасня – вул. Ціміразева – вул. Будзённага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа напрамку; 

№ 26 “Вуліца Маладая – Грандзічы-4” будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “вуліца Маладая” — вул.Маставая (без змен), затым — вул. Стэфана Баторыя — вул. Карла Маркса — вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі — вул. Ціміразева — вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт “Грандзічы-4” — вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі — вул. Леніна – вул. Будзёнага – вул. Кірава – вул. Калючынская – вул. Стэфана Баторыя – вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 59 «Забалаць — рынак “Паўднёвы” будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “Забалаць” — вул.Дзяржынскага (без зменаў), затым — вул. 17 верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі — вул. Леніна — вул. Будзёнага — вул. Кірава — вул. Калючынская — вул. Стэфана Баторыя — вул. Маставая і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: прыпыначны пункт «рынак “Паўднёвы” — вул. Маставая (без зменаў), затым – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – вул. Будзёнага – вул. Леніна – вул. Ажэшкі – вул. Ціміразева – вул. 17 верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 60 “Вуліца Дамброўскага – рынак “Паўднёвы” будзе курсіраваць: прыпыначны пункт “вуліца Дамброўскага” — вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым – вул. 17 верасня – вул. Ціміразева — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;

Тралейбусы

№ 2 «КСМ – Гродна Азот» будзе курсіраваць: прыпынак «КСМ» – вул. Максіма Горкага – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Болдзіна – вул. Вясенняя – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Пагранічнікаў – вул. Гарнавых – вул. Маставая – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – праспект Касманаўтаў – прыпынак «Гродна Азот», у адваротным напрамку без зменаў; 

№ 3 «Форты – Гродна Азот» курсіраваць не будзе; 

№ 6 «Жылы комплекс «Каўбасіно» – Дзевятоўка» будзе курсіраваць у прамым напрамку без зменаў. У адваротным напрамку: прыпынак «Дзевятоўка» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Болдзіна – вул. Вясенняя – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Пагранічнікаў – вул. Гарнавых – вул. Маставая – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 7 «Жылы комплекс «Каўбасіно» – Дзевятоўка» змяняецца на маршрут № 7 «Жылы комплекс «Каўбасіно» – вуліца Маладзёжная», які будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Жылы комплекс «Каўбасіно» – вул. Суворава – вул. Гарнавых – вул. Маставая – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – вул. Маладзёжная – прыпынак «Вуліца Маладзёжная». У адваротным напрамку: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» – вул. Кірава – вул. Стэфана Баторыя – вул. Маставая – вул. Гарнавых – вул. Суворава – прыпынак «Жылы комплекс «Каўбасіно»; 

№ 9 «Хімвалакно – БелТАПАЗ» змяняецца на маршрут № 9 «Шпіталь – БелТАПАЗ», які будзе курсіраваць: прыпынак «Шпіталь» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку: прыпынак «БелТАПАЗ» – вул. Астроўскага (без зменаў), далей: прыпынак «Шпіталь»; 

№ 11 «Дзевятоўка – Гродна Азот» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Дзевятоўка» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола – вул. Болдзіна – вул. Вясенняя – вул. Паповіча – вул. Савецкіх Пагранічнікаў – вул. Гарнавых – вул. Маставая – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным напрамку без зменаў; 

№ 15 «Фолюш – Вуліца Маладзёжная» змяняецца на маршрут № 15 «Фолюш – Шпіталь», які будзе курсіраваць: прыпынак «Фолюш» – вул. Астроўскага (без зменаў), далей: прыпынак «Шпіталь». У адваротным напрамку: прыпынак «Шпіталь» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – бульвар Ленінскага Камсамола і далей па сваім маршруце без зменаў; 

№ 16 «Хімвалакно – Вуліца Маладзёжная» будзе курсіраваць у прамым напрамку: прыпынак «Хімвалакно» – вул. Славінскага – праспект Клецкова – праспект Янкі Купалы – вул. Перамогі – вул. Гарнавых – вул. Маставая – вул. Стэфана Баторыя – вул. Карла Маркса – вул. Маладзёжная – прыпынак «Вуліца Маладзёжная». У адваротным напрамку: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» – вул. Кірава – вул. Стэфана Баторыя – вул. Маставая – вул. Гарнавых – вул. Перамогі – праспект Янкі Купалы – праспект Клецкова – вул. Славінскага – прыпынак «Хімвалакно»; 

№ 18 «КСМ – вул. Перамоганосная» курсіраваць не будзе; 

№ 19 «Дзевятоўка – Вуліца Перамоганосная» змяняецца на маршрут № 19 «Дзевятоўка – Шпіталь», які будзе курсіраваць: прыпынак «Дзевятоўка» – вул. Дзяржынскага – вул. Дубко – вул. Максіма Горкага – вул. Астроўскага – прыпынак «Шпіталь». У адваротным напрамку: прыпынак «Шпіталь» – вул. Дзяржынскага – прыпынак «Дзевятоўка». 

Маршруткі

№ 1тк «Мясакамбінат – Рынак «Паўднёвы» (Вуліца Багушэвіча)», № 22тк «Гарадская клінічная бальніца № 3 – Альшанка», № 36тк «Вуліца Урублеўскага – Вуліца Альшанская» будуць курсіраваць у прамым напрамку да вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым – вул. 17 Верасня – вул. Ціміразева – вул. Будзённага і далей па сваіх маршрутах без зменаў, назад у тым жа кірунку; 

№ 25тк «Зарыца-4 – Вішнявец» і № 35тк «Багушэвіча-2 – Вуліца Карскага» будуць курсіраваць у прамым напрамку да вул. Дзяржынскага (без зменаў), затым – вул. 17 Верасня – вул. Ціміразева – вул. Ажэшкі – вул. Будзённага – праспект Касманаўтаў і далей па сваіх маршрутах без зменаў, у адваротным напрамку без зменаў.