Кафэ «GRAND» адкрылася ў канцы чэрвеня. Фішка меню – вялікі выбар блінцоў, як з салёнымі, так і салодкімі начынкамі. На фота бачна, што начыння кухары не шкадуюць.

Адкрыццё кафэ анансавалі яшчэ ў студзені 2025 года. Уладальнікі паведамілі, што паўтара года ўзгаднялі рамонт, каб зрабіць кафэ камфортней і прасторней. А таксама шукалі “смачныя спалучэнні блінцоў і духмянай кавы”. 

– Гэта не проста кавярня, а ўтульнасць за кожным столікам, – сцвярджаюць яны.

Салёныя бліны каштуюць 22-25 рублёў, салодкія — 14-17 рублёў. “Класіка” абыйдзецца ў 5 рублёў. За два рублі можна дадаць смятану і топінгі. Таксама ў меню венскія вафлі – 13-15 рублёў, круасаны — 12-14 рублёў.

З напояў – класіка, уключаючы “аэрокано” і аўтарскія рэцэпты – сырны раф і кедравы капучына. Ёсць шакалад і какава, матча, кактэйлі і халодныя напоі.

Яна знаходзіцца на вул. Ажэшка, 35А – там жа знаходзяцца «Драники». Верагодна, установа адкрылася на месцы былога «CoffeeSound».