Аддаюць перавагу шлюбу да 27 гадоў, працуюць афіцыянтамі і жывуць у гарадах. Белстат апублікаваў статыстыку Гродзенскай вобласці за 2024 год да Дня моладзі.
У вобласці пражывае 177,6 тыс. чалавек ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. З іх 49% жанчын і 51% мужчын. Большасць жывуць у гарадах – 84,7%.
Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сярод мужчын – 22-27 гадоў, у гэтым узросце ажанілася 63%. У жанчын парог ніжэй – 20-25 гадоў, у гэты перыяд 62,4% выйшлі замуж.
Палова моладзі ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў занята ў эканоміцы. Сярод самых папулярных сфер дзейнасці:
- паслугі па часоваму пражыванню і харчаванню – 45,5%;
- дзяржаўнае кіраванне – 30,8%;
- інфармацыя і сувязь – 28,3%;
- сфера адукацыі – 19,4%;
- транспартная дзейнасць – 19,2%.
Моладзі ў вобласці становіцца ўсё менш
Згодна са статыстыкай, у 2019 годзе моладзі ў рэгіёне было больш – 190,5 тыс. чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. Моладзь складала 18,4% ад агульнай колькасці насельніцтва. Цяпер яна складае 18% ад насельніцтва.
Чытайце таксама: Як склаўся лёс дзяўчын з гродзенскага панк-гурта Messed Up


