З абочыны аўтастрады, якая вядзе да Курапатаў, прапаў паказальнік на месца расстрэлу ахвяр сталінізму. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміла праўладная актывістка Вольга Бондарава.

На здымках бачна, што на месцы былога паказальніка засталіся толькі дзве дзіркі. Раней там былі ўманціраваны загваздкі, на якія мацаваўся знак з надпісам «Месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты 1930 — 1940 гг.».

Пад Мінскам знік паказальнік да Курапатаў
Месца з дэмантаваным паказальнікам да Курапатаў. Крыніца: Telegram-канал Вольгі Бондаравай

Мемарыял Курапаты знаходзіцца на выездзе з Мінска. З 1930-х па 1940-я гады ва ўрочышчы расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

У гісторыі незалежнай Беларусі Курапаты неаднаразова станавіліся прычынай канфлікту паміж актывістамі і ўладамі. У 00-х улады спрабавалі пабудаваць кальцавую дарогу праз Курапаты, у 2011 ва ўрочышчы планавалі пабудаваць рэстаранны комплекс. Захаваць мемарыял удалося дзякуючы намаганням актывістаў і простых беларусаў, якія ў прамым сэнсе слова дзяжурылі на тэрыторыі і не давалі будаўнічым разгарнуць тэхніку.

Чытайце таксама: Бондарава знайшла «сатанінскую падаплёку» ў назве клуба. Установу перайменавалі