У Гродне выстаўлена на продаж чатырохпакаёвая кватэра плошчай амаль 100 кв. м — з яркім інтэр'ерам і двума лоджыямі. Жыллё знаходзіцца блізка ад цэнтра ў доме на вул. Кляновай, 37 — на 10 паверсе цаглянага адзінаццаціпавярховага дома.
Агульная плошча кватэры — 97,4 кв.м, жылая — 56,6 кв.м, кухня — 10,5 кв.м. Вышыня столяў — 2,5 м. Пакоі ізаляваныя, вокны выходзяць на два бакі. Санвузел раздзельны. У кватэры застаецца ўся мэбля і тэхніка.




Аздабленне выканана з акцэнтам на цёплыя колеры. У гасцінай — светлы ламінат, апельсінавыя сцены, нацяжная столь з кропкавай падсветкай і аркі, якія раздзяляюць зону адпачынку і калідор. У адным з жылых пакояў сцены абклееныя шпалерамі насычанага барвовага колеру. У спальні — убудаваная люстраная шафа, у дзіцячым — сценка з рабочым месцам. На кухні — гарнітур з верхнімі і ніжнімі шафамі, плітой, выцяжкай і месцам для абедзеннага стала каля акна. Абедзве лоджыі зашклёныя, адна з іх аддзеленая разсоўной перагародкай.




Дом пабудаваны ў 1998 годзе і акружаны зялёным дваром з прасторнай паркоўкай, відэаназіраннем і дзіцячай пляцоўкай. Побач ёсць усё неабходнае: гімназія № 7, дзіцячыя садкі, крамы, паліклініка. Непадалёк — аўтавакзал, чыгуначны вакзал і кінатэатр «Усход». Да цэнтра можна дабрацца за лічаныя хвіліны.
Кошт кватэры — $ 85 тыс.
Чытайце таксама: