Крама адкрылася па адрасе Паліграфістаў, 4 — раней тут знаходзілася абласная друкарня. Гэта ўжо шосты «Светофор» у Гродне — сетка пазіцыянуе сябе як жорсткі (танны) дыскаўнтэр.
У асартыменце: мясная і малочная прадукцыя, бакалея, кансервы, прысмакі, напоі, а таксама бытавая хімія і тавары для дома.
«Светофор» на Паліграфістаў, 4 працуе штодня з 9 раніцы да 8 вечара.
Пакупніка для былой друкарні шукалі з 2022 года
Гродзенская друкарня пераехала на вуліцу Паліграфістаў у 1962 годзе. Прадпрыемства размясцілі ў трохпавярховым будынку. У 1980-х друкарня стала найбуйнейшай у вобласці - тут друкаваліся газеты і каляровыя ўпакоўкі.
У 2010-я цэны на паслугі ў друкарні былі аднымі з самых высокіх па Гродне і вобласці. Таму некаторыя гарадскія газеты друкаваліся ў Брэсце і іншых гарадах краіны. Рашэннем Гродзенскага гарвыканкама ў снежні 2021 года друкарню закрылі.
У красавіку 2022 года былую крама «Аркуш» і іншыя памяшканні друкарні на Паліграфістаў, 4 выставілі на продаж. За іх прасілі $ 110 тыс.
Чытайце таксама: Гродзенская друкарня: ад езуітаў і Тызенгаўза да «Гродзенскай праўды» і «Заветаў Ільіча»