Канфігурацыя межаў Гродна зменіцца. Тры ўчасткі, якія зараз належаць Гродзенскаму раёну, увойдуць у межы горада. У сваю чаргу такую ​​ж плошчу горад аддасць раёну. Змяненні прадугледжаны генпланам развіцця горада да 2030 года.

Змяненні закрануць мікрараёны Баранавічы-8 і Забалаць — далучаныя тэрыторыі аддадуць пад індывідуальнае будаўніцтва жылля. Таксама да Гродна далучаць адзін участак у раёне Паўднёвага. Участкі, якія закрануць змены, не знаходзяцца ва ўласнасці фізічных асоб. Зараз яны занятыя раллёй.

Плошча Гродна застанецца ранейшай — 14 198 га.

Чытайце таксама: Прэзідэнт скарэктаваў генеральны план Гродна