У Беларусь прыехала здымачная група з Індыі Bollylands. Каманда здымае шоу аб падарожжах і ўжо выпусціла 13 сезонаў. Новы фільм прысвяцяць Беларусі і Гродна. Улады чакаюць, што гэта прывабіць турыстаў з Індыі.

Індыйская кампанія Bollylands наведала Беларусь у рамках медыя-тура, паведамляе Нацыянальнае агенцтва па турызме. Каманда плануе зняць Мінск, Нясвіж і Мірскі замак.

Асобная праграма запланавана для Гродна і вобласці. Кампанія наведае заказнік Азёры, агратурыстычны комплекс «Каробчыцы», а таксама здыме галоўныя славутасці Гродна.

У Нацыянальным агенцтве па турызме мяркуюць, што выхад шоу прыцягне ў Беларусь паток турыстаў з Індыі.

Усходняя Еўропа і Англія: дзе вядучыя з Індыі ўжо здымалі шоу?

Кампанія Bollylands спецыялізуецца на здымках трэвэл-шоу. Усяго выйшла 13 сезонаў. Першы прысвяцілі Усходняй Еўропе — здымалі Прагу, Будапешт, Вену і Браціславу. У трэцім сезоне каманда адправілася ў Лондан. Таксама Bollylands здымала выпускі аб В’етнаме, Малайзіі, Камбоджы і Узбекістане.

Чытайце таксама: Зноў перакрыюць цэнтр. У Гродне правядуць першую ў Беларусі дрыфт-гонку