Другі паверх памяшкання на вул. Маставой, 39 прадаюць у Гродне. Яно знаходзіцца ў гістарычным цэнтры ля набярэжнай Нёмана. Яго можна ўладкаваць пад офіс, магазін, грамадскае харчаванне, салон прыгажосці, медыцынскія і іншыя паслугі.
Плошча памяшкання — больш за 1000 «квадратаў». У яго ёсць асобны ўваход.
Сам будынак пабудавалі ў 1947 годзе і рэканструявалі ў 2011-м. Таксама ў будынку знаходзяцца БІП (Інстытут правазнаўства), салон «Керамін», фітнес-зала «Royal Gym», салон прыгажосці «Honey Day». Ёсць паркоўка. На фасадзе можна размяшчаць рэкламу.
Каштуе памяшканне $ 786 500. Ім валодае прыватнік.


