У «Еўраопце» на вуліцы Ціміразева з’явіўся дубайскі шакалад з цукровай ватай. Варыянт побюджэтней каштуе 16,99 руб., плітка даражэй абыйдзецца ў 18,99. руб. Гродзенка Вікторыя ўзяла на спробу адну з шакаладак і падзялілася сваімі ўражаннямі ў TikTok.
Дзяўчына выбрала плітку за 16,99 руб. У начынні - фісташкавая паста і цукровая вата. «Спалучэнне мне вельмі спадабалася. Але, мусіць, не за 16 рублёў. Да майго расчаравання, на іншым канцы пліткі наогул не аказалася цукровай ваты», — рэзюмавала гродзенка.
У каментарах карыстальнікі, якія ўжо паспелі паспрабаваць шакалад, адзначылі, што ён ім спадабаўся. Некаторыя дадаюць, што дэсерт занадта салодкі.
Ад класічнай пліткі з фісташкавым начыннем новая шакаладка адрозніваецца тым, што туды дадаюць цукровую вату. Такі дэсерт называецца «Валасы Анёла». Дэсерт пачаў набіраць папулярнасць у 2024 годзе. У арыгінале ў начынні выкарыстоўваецца турэцкая саладосць пішманіе — тонкія мучныя ніткі, абсмаленыя ў алеі і цукры. Па смаку пішманіе нагадвае спалучэнне халвы і цукровай ваты.
Прадаюць дубайскі шакалад і ў кафэ-кандытарскай MyLoverBerry на Кірава, 3. Плітка абыдзецца ў 15 руб. Таксама ва ўстанове з’явілася трускаўка з шакаладам і тэстам катаіфі - страва вагой у 250 грам каштуе 15 руб.


Чытайце таксама: «Нагадвае халву». Дзе ў Гродне пакаштаваць дубайскі шакалад