На 50 запраўках «Газпромнафта-Белнафтапрадукт» чырвона-зялёныя сцяжкі прадавалі за 34,56 руб. Першапачатковы кошт завысілі ў 8 разоў, выявіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання (МАРГ).

Па інфармацыі МАРГ, тканінны сцяжок на падстаўцы коштам 5 руб. праходзіў праз двух пасрэднікаў: Брэсцкага пастаўшчыка сувенірнай прадукцыі «Віковест» і кампанію па аптовых пастаўках харчовых тавараў «Мінбакалеягандаль». У выніку кошт сцяжка вырас да 34,56 руб., тады як сярэдні кошт сувеніра ў крамах — 13−17 руб.

Інфармацыю аб завышэнні коштаў МАРГ перадаў у Мінгарвыканкам і «Белнафтахім».