У гродзенскіх Грандзічах адкрылася кавярня “Rio”, натхнёная Бразіліяй. Тэхнічнае адкрыццё кавярні прайшло ў пачатку траўня 2025 года.
“Кавярня Rio – гэта атмасферная ўстанова, натхнёная энергіяй, цяплом і яркімі фарбамі Бразіліі. Тут спалучаюцца запал да якаснай кавы, атмасфера і ўтульнасць!”- пішуць стваральнікі.
У меню – класічныя рэцэпты кавы ад 4 да 7,5 рублёў. Ёсць халодныя напоі. Прысутнічаюць чай, сокі і ліманады. Ёсць шэсць пазіцый аўтарскіх напояў ад 7,5 да 9,5 рублёў. Можна дадаць сіроп, вяршкі або альтэрнатыўнае малако. З ежы можна замовіць сырнікі, сэндвіч і марозіва.




Кавярня будзе працаваць на вул. Віктара Глухава, 9. Яна аформлена ў мінімалістычны стылі з элементамі лофта. Ёсць акцэнты – яркія карціны.
Час працы:
- ПН-ПТ: 8:00-22:00
- СБ-НД: 10:00-22:00
Чытайце таксама: Яшчэ адна кавярня ў спальным раёне: на Дзевятоўцы адкрылася Varka



