У гродзенскіх Грандзічах адкрылася кавярня «Rio», натхнёная Бразіліяй. Тэхнічнае адкрыццё кавярні прайшло ў пачатку траўня 2025 года.

«Кавярня Rio — гэта атмасферная ўстанова, натхнёная энергіяй, цяплом і яркімі фарбамі Бразіліі. Тут спалучаюцца запал да якаснай кавы, атмасфера і ўтульнасць!" — пішуць стваральнікі.

У меню — класічныя рэцэпты кавы ад 4 да 7,5 рублёў. Ёсць халодныя напоі. Прысутнічаюць чай, сокі і ліманады. Ёсць шэсць пазіцый аўтарскіх напояў ад 7,5 да 9,5 рублёў. Можна дадаць сіроп, вяршкі або альтэрнатыўнае малако. З ежы можна замовіць сырнікі, сэндвіч і марозіва.

Кавярня будзе працаваць на вул. Віктара Глухава, 9. Яна аформлена ў мінімалістычны стылі з элементамі лофта. Ёсць акцэнты — яркія карціны.

Час працы:

  • ПН-ПТ: 8:00−22:00
  • СБ-НД: 10:00−22:00

Чытайце таксама: Яшчэ адна кавярня ў спальным раёне: на Дзевятоўцы адкрылася Varka