У вёсцы Казловічы Гродзенскага раёна драўляны касцёл сярэдзіны XIX стагоддзя абшылі металічным сайдынгам з прынтам дрэва. На дзіўны падыход у рэстаўрацыі касцёла звярнуў увагу Telegram-канал «Спадчына».

Касцёл у Казловічах пабудавалі ў першай палове XIX стагоддзя. У 1920-я гады храм перабудавалі — у пабудовы з’явіліся чатырохкутныя вежы.

У верасні 1969 года пасля смерці апошняга пробашча касцёла — айца Станіслава Смялоўскага, рашэннем Гродзенскага райвыканкама касцёл закрылі. Прадметы, якія прадстаўлялі каштоўнасць, перамясцілі ў Бернардынскі касцёл у Гродне. Касцёл у Казловічах ператварылі ў збожжасховішча, пакуль пабудова не пачала разбурацца. Храм лічыцца помнікам народнага драўлянага дойлідства.

Чытайце таксама: Мінкульт зменшыў зону аховы Мірскага замка