Групу з 14 палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, вызвалілі 21 чэрвеня пасля візіту ў Мінск Кіта Келага — спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
На свабоду выйшлі (дадзеныя на 21 чэрвеня, 17.00):
- Сяргей Ціханоўскі,
- Ігар Карней (журналіст «Радыё Свабода»),
- Наталля Дуліна (былая дацэнт МДЛУ),
- Акіхіра Гаеўскі-Ханада (актывіст анархісцкага руху),
- Галіна Краснянская (беларуска Швецыі),
- Кірыл Балахонаў (фігурант справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта»),
- Сяргей Шэлег (бізнесмен),
- Алан Роя (грамадзянін Эстоніі),
- Ежы Жывалеўскі (грамадзянін Польшчы).

«Моцнае кіраўніцтва прэзідэнта Трамп прывяло сёння да вызвалення 14 зняволеных з Беларусі. Дзякуй ўраду Літвы за яго супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным сябрам і саюзнікам», — напісаў у X намеснік Келага Джон Коўл.
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Расіі і Украіне Кіт Келаг сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску 21 чэрвеня. Праз пару гадзін стала вядома аб вызваленні палітвязняў.