Кафэ-паб Chill адкрылі на Дзяржынскага, 125А, у адным з новых дамоў насупраць Гроднааблнафтапрадукта. Там прапануюць ежу, крафтавае піва, і заўсёды рады гасцям з сабакамі.

У меню паба – класічныя і аўтарскія алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі (10-15 руб.), ліманады, кава, гарбата, закускі і паўнавартасныя стравы, снэкі пад піва, дэсерты.

З ежы прапануюць антыпасты (33 руб.), салаты (15-22 руб.), сэндвічы (15-17 руб.), фры з ялавічынай або курыцай, хашбраўны (страва, падобная на дранікі) з фарэллю, яечняй і беконам, курыцай і грыбамі. Сезонная прапанова – халаднік з бульбай-фры за 11 руб.

Асартымент піва – як разліўнога, так і бутэляванага – увесь час абнаўляюць. У ім нямецкія традыцыйныя лагеры, бельгійскія ламбікі, японскія і іспанскія віды піва, розныя віды эляў. Цэны – 6-12 руб.

Паб пазіцыянуе сябе як dog friendly. На лагатыпе, які распрацоўваў адзін з уладальнікаў паба, намаляваны стылізаваны сабака, і падобны пес — Мікі — пазней з’явіўся ў уладальнікаў.

Час працы кафэ — штодзённа, з 11:00 да 23:00.

Чытайце таксама: