Вольгу Бондараву абурыла назва Наваполацкага гульнявога клуба — ёй падалося, што слова «Інферна» не адпавядае традыцыйным хрысціянскім каштоўнасцям. Блогерка напісала заяву ў Віцебскі аблвыканкам.

Слова «інферна» ў даслоўным перакладзе азначае «пекла», у латыні слова трактуецца як значэнне ніжэйшага, змрочнага, незаможнага. Першая кніга эпапеі «Боская камедыя» італьянскага паэта Дантэ Аліг'еры называецца «Інферна».

Бондарава ўглядзела ў назве Наваполацкага гульнявога клуба «сатанінскую падаплёку» — і звярнулася з адпаведнай заявай да мясцовых чыноўнікаў.

Віцебскі аблвыканкам адказаў, што не бачыць падставаў для прыцягнення супрацоўнікаў клуба да адказнасці. Аднак пасля сустрэчы з заснавальнікам клуба назву ўстановы ўсё ж вырашылі змяніць.

Шыльду ў клубе дэмантавалі 4 чэрвеня. «Адстаялі традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці!» — напісала ў сваім Telegram-канале Бондарава. Цяпер праўладная актывістка спадзяецца, што ў клуба з’явіцца больш прыдатная назва, якая адпавядае «духоўным каштоўнасцям беларускага народа».

Чытайце таксама:Бондарава звярнулася ў МНС — каб выратаваць рускамоўных пасажыраў ад беларускай мовы