Трансагенцтва «Фаварыт» абвясціла пра новы рэйс з Ліды — аўтобусы будуць ехаць да Шальчынінкая і Вільнюса. Рэйс рэгулярны, аўтобусы курсіруюць штодзень.
З Ліды аўтобус выязджае ў 11:00, у 13:50 прыбывае ў Шальчынінкай, а ў 15:10 — у Вільнюс. З Вільнюса аўтобус ад’язджае ў 5:00, а прыязджае ў Ліду ў 9:10. Аўтобусы курсіруюць штодзень.
Кошт квітка на рэйс Ліда—Вільнюс складае 165 руб., Воранава—Вільнюс — 150 руб., Ліда—Шальчынінкай — 140 руб. Набыць квіткі можна ў гродзенскім офісе «Фаварыта» на вул. Кірава, 30, а таксама на сайце bilet.taf.by.
Чытайце таксама: Аднымі з самых папулярных маршрутаў у Беларусі сталі Мінск — Гродна і Гродна — Вільнюс