Гродзенскае турагенцтва “Студыя адпачынку” арганізоўвае штотыднёвыя экскурсіі па горадзе і Аўгустоўскім канале. Мерапрыемствы праходзяць кожныя выходныя, кропка адпраўлення – Замкавая, 7.
Прагулка па горадзе і знаёмства з архітэктурай
Турагенцтва распрацавала два маршруты. “Гродна ў люстэрках эпох” – гэта аглядная экскурсія па горадзе, знаёмства з архітэктурай і славутасцямі.
Экскурсія працягласцю 3 гадзіны праводзіцца кожную суботу, пачатак – у 15:15. Кошт – 25 руб. з чалавека без уліку ўваходных білетаў у музеі.
Запісацца на экскурсію можна па нумары: +375 29 150 95 47.
Паездка на цеплаходзе і астанкі крэпасці часоў Першай сусветнай вайны
Другі маршрут аўтобусна-пешаходны – удзельнікі наведаюць Форт №2, затым адправяцца ў Свяцк. Канчатковым пунктам стане Аўгустоўскі канал з прагулкай на цеплаходзе.
Экскурсія працягласцю 3,5 гадзіны праходзіць кожную нядзелю. Пачатак у 11.00. Кошт – 70 руб. з чалавека.
Запісацца на экскурсію можна па нумары: +375 44 711 78 78.
Чытайце таксама: У чэрвені ў Гродне і Гродзенскай вобласці пройдуць бясплатныя экскурсіі. Выбралі найцікавейшыя



