Участак па адрасе Замкавая, 7 выставілі на аўкцыён. Тэрыторыя трапляе ў межы гістарычнага цэнтра горада, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Згодна з умовамі аўкцыёну, пакупнік зможа пабудаваць на ўчастку аб’ект грамадскага прызначэння.
На ўчастку дазволена ўзводзіць адміністрацыйныя аб’екты, а таксама кафэ, крамы і офісы. Па ўмовах аўкцыёну, там можа з’явіцца аб’ект аховы здароўя ці прадастаўлення сацыяльных паслуг. Пры гэтым вышыня новай пабудовы не павінна перавышаць адзнакі даху прылеглага гістарычнага будынка. Пакупнік павінен улічыць архітэктурныя характарыстыкі страчанай забудовы, і пры ўзвядзенні новага будынка аднавіць гістарычны ансамбль.


Плошча ўчастка складае 0,1 гектараў. Пераможца аўкцыёну атрымае права арэнды тэрыторыі тэрмінам на 50 год.
Стартавы кошт лота — 27,7 тыс. руб.
Чытайце таксама: Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы