Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi пройдзе ў Беларусі летам і восенню. Уваход на мерапрыемствы бясплатны. Hrodna.life публікуе афішу арганных канцэртаў, якія адбудуцца ў Гродзенскай вобласці.

Навагрудак

14 чэрвеня, 19:00

Выступленне камернага ансамбля з Мінска.

  • Аляксандра Машуціна (арган);
  • Сафія Голуб (скрыпка);
  • Вольга Булахава (віяланчэль);
  • Стэфан Булахаў (віяланчэль);
  • Мірон Булахаў (скрыпка).

28 чэрвеня, 19:00

  • Кацярына Нікалаева (арган);
  • Вера Фокіна (флейта).

12 чэрвеня, 19:00

  • Вераніка Багдановіч-Язвінская (арган);
  • Аляксандра Палятаева (флейта).

26 чэрвеня, 19:00

  • Кацярына Іванова (арган);
  • Юлія Бурдзялёва (вакал).

16 жніўня, 19:00

  • Аляксандра Мігура (арган);
  • Алена Веліч (віяланчэль).

13 верасня, 19:00

  • Варвара Царук (арган);
  • Аліна Злебава (вакал).

Канцэрты пройдуць у касцёле святога Міхала Арханёла (вул. Савецкая, 2).

У касцёле ўсталяваны адзін з самых маленькіх гістарычных арганаў у краіне. Дакладна невядома, хто стварыў інструмент, але па характэрных дэталях яго аўтарства прыпісваюць Юзафу Радовічу — аднаму з вядомых віленскіх арганных майстроў канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя.

Пасля вайны арган шэсць гадоў праляжаў у хляве, пакуль ксёндз Анатоль Дзям’янка не перавёз яго ў Фарны касцёл у Навагрудку. Пазней інструмент перавезлі ў былы Дамініканскі касцёл, дзе ён устаноўлены і сёння. У 2016 годзе арган адрэстаўравалі.

Іўе

28 чэрвеня, 16:30

  • Калініка Мядзведзева (арган);
  • Вольга Федарынчык (скрыпка).

26 ліпеня, 16:30

  • Анастасія Бруянкова (арган);
  • Юлія Бігун (вакал);
  • Лізавета Усаевіч (вакал).

9 жніўня, 19:00

  • Арына Цытлянок (арган);
  • Юлія Бурдзялёва (арган, вакал).

15 жніўня, 16:30

  • Марыя Бельцюкова (арган);
  • Мікіта Бельцюкоў (гітара).

Канцэрты пройдуць у касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла (вул. Карла Маркса, 51).

Устаноўлены ў касцёле арган пабудаваў у 1899 годзе латвійскі майстар Фрэдэрык Вайсенборн. Інструмент выкананы ў неагатычным стылі, што лічыцца дастаткова незвычайным рашэннем для касцёла з барочным інтэр'ерам. Мяркуецца, што такім чынам заказчык хацеў падкрэсліць доўгую гісторыю храма.

Поўная праграма фестываля Ars Magna Organi.

Чытайце таксама: У чэрвені ў Гродне і Гродзенскай вобласці пройдуць бясплатныя экскурсіі. Выбралі найцікавейшыя