У межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» па ўсёй Беларусі музеі і іншыя ўстановы культуры і адукацыі, аграсядзібы, рэстараны, заводы правядуць бясплатныя экскурсіі, дні адкрытых дзвярэй, дэгустацыі. Акцыя працягнецца з 2 па 8 чэрвеня 2025 года. Hrodna.life паглядзеў, якія самыя цікавыя прапановы ёсць у Гродзенскай вобласці і ў Гродне.
У 2025 годзе акцыя праходзіць у чацвёрты раз. У гэтым годзе ў ёй прымаюць удзел больш за 1400 аб’ектаў турыстычнай сферы.
Поўны спіс аб’ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, сабраны ў табліцах у фармаце .xlsx ці .pdf. Спіс можа абнаўляцца. Каб патрапіць на экскурсіі, дэгустацыі, скарыстацца зніжкамі, трэба папярэдне запісацца. Кантакты для запісу ў кожнае месца пазначаны ў табліцы.
Гродна
- Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (вул. Замкавая, 20)
Калі: 5 чэрвеня з 16:00 да 17:00.
Што: бясплатнае наведванне экспазіцый і выстаў з фондаў музея ў Новым замку.
Кантакт: +375 152 71 86 89, [email protected] - Галерэя «Грышук Арсенал» (вул. Карла Маркса, 11)
Калі: 4 чэрвеня.
Што: дзень адкрытых дзвярэй.
Кантакт: +375 445 219 804, [email protected]. - Турыстычны інфармацыйны цэнтр (вул. Ажэшкі, 38)
Калі: 7 чэрвеня.
Што: квэст па цэнтральнай частцы г. Гродна. Умова — напісаць у Instagram або па нумары 64−28−51. 2−8 чэрвеня — дні адкрытых дзвярэй.
Кантакт: +375 152 642 851, [email protected]. - Анатамічная экспазіцыя «Гродзенская кунсткамера» (вул. Горкага, 81)
Калі: 6 чэрвеня з 14.00 да 16.00.
Што: дзень адкрытых дзвярэй.
Кантакт: 80 152 44−10−78. - Музей гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (Максіма Горкага, 80)
Калі: 7 чэрвеня ў 11.00.
Што: экскурсія. Збор групы ў фае ўніверсітэта (М.Горкага, 80).
Кантакт: 80 333 364 395, [email protected]. - Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Бульвар Ленінскага Камсамола, 50)
Калі: 6 чэрвеня ў 15:00.
Што: экскурсія ў Мемарыяльным кабінеце-музеі акадэміка Ю.М. Астроўскага.
Кантакт: +375 333 364 395, [email protected]. - Лютэранская кірха (вул. Акадэмічная, 7А)
Калі: 8 чэрвеня ў 15:00.
Што: экскурсія па Лютэранскай Кірхе св.Іаана і знаёмства з механічным арганам.
Кантакт: +375 291 570 076, [email protected]. - Касцёл Звеставання Прасвятой Дзевы Марыі і манастыр брыгітак (вул. Карла Маркса, 27)
Калі: 3 і 5 чэрвеня ў 11:00.
Што: экскурсіі. Для рэгістрацыі неабходна патэлефанаваць.
Кантакт: +375 29 286 31 78. - Манастыр францысканцаў (Касцёл Дзевы Марыі Анёльскай) (вул. Агародная, 2)
Калі: 04.06 у 10.00.
Што: бясплатная экскурсія.
Кантакт: +375 29 821 98 37 (брат Павел). - ТАА «МаўгліПарк» (урочышча «Форт», раён вуліцы Кабяка)
Калі: 2−8 чэрвеня.
Што: зніжка на паслугі, бясплатнае наведванне. Умова — папярэдні званок, наяўнасць групы не менш за 5 чалавек.
Кантакт: +375 29 268 99 54, [email protected] - Экскурсія ад ТАА «БММТ Спутник» (вул. Ажэшкі, 38)
Калі: 2 чэрвеня.
Што: бясплатная экскурсія па Гродне. Умова — праз турысцка-інфармацыйны цэнтр г. Гродна
Кантакт: +375 295 873 749, [email protected]. - Гродзенскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб (лесапарк Пышкі, танцавальная пляцоўка)
Калі: 7 чэрвеня ў 10:00.
Што: «Фітнес раніца з ФСК». Умова: спартыўная форма.
Кантакт: +375 152 66 22 34, [email protected]
Гродзенская вобласць
- Крэўскі замак (аг. Крэва, вул. Багданаўская, 1А)
4 чэрвеня — бясплатная экскурсія, 6 чэрвеня — бясплатнае наведванне.
Кантакт: 8 159 290 511, [email protected]. - Гальшанскі замак (Ашмянскі р-н, аг. Гальшаны, вул. Замкавая, д. 64)
5 чэрвеня ў 14.00 і 15.00 — бясплатныя экскурсіі; 6 чэрвеня ў 15.00 — квэст-гульня «Чорны замак Альшанскі» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.
Кантакты: 801 593 76 752; 80 159 321 489 [email protected]. - Мірскі замак (г.п. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2)
Калі: 3 чэрвеня ў 13:00.
Што: аглядная экскурсія «Гісторыя Мірскага замка» па пастаяннай экспазіцыі Паўночнага корпуса для зборнай групы (ад 6 да 25 чалавек) па спецыяльнай цане 6 руб./чал. Турыстаў чакае падарожжа па трох узроўнях замка — ад сутарэнняў з гаспадарчымі памяшканнямі да парадных залаў.
Кантакт: +375 (1596) 36−2-70 [email protected] - Палацава-паркавы комплекс «Вялікі Свяцк Валовічаў» (Гродзенскі р-н, в. Свяцк)
Калі: 8 чэрвеня.
Што: бясплатны ўваход на тэрыторыю комплексу.
Кантакт: +375 (29) 883−33−36 [email protected]. - Лідскі гісторыка-мастацкі музей (г. Ліда, вул. Перамогі, 37а)
Калі: 2−4 чэрвеня.
Што: бясплатная экскурсія.
Кантакт: 80 447 804 573, [email protected]. - Музей лідскага бровара ААТ «Лідскае піва» (г. Ліда, вул. Міцкевіча, 32 (ресепшн завода))
Калі: 5 чэрвеня, 10.00.
Што: бясплатная экскурсія. Умова — папярэдняя запіс, колькасць месцаў абмежавана — 25 чалавек.
Кантакт: +375 293 631 876 [email protected]. - Навагрудак, гістарычная частка горада (Замкавая гара, плошча Леніна)
Калі: 7 чэрвеня.
Што: аглядная экскурсія. Папярэдні запіс абавязковы.
Кантакт: +375 159 760 747, +375 257 846 038 [email protected] t.me/visitNavahrudak/3543 - Навагрудак: дом-музей Адама Міцкевіча (г. Навагрудак, вул. Леніна, 1)
Калі: 3 чэрвеня.
Што: бясплатная экскурсія і наведванне.
Кантакт: +375(1597) 3−42−11, +375(1597)3−42−12 [email protected]. - Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна (г. Ваўкавыск, вул. Баграціёна, д. 10)
Калі: 3 чэрвеня з 11.00 да 12.00
Што: бясплатнае наведванне экспазіцыі з экскурсіяй для арганізаваных груп.
Кантакт: 8(1 512)20667, [email protected]. - Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр (Слонімскі р-н, аг. Жыровічы, вул. Саборная, 57)
Калі: 2 і 3 чэрвеня.
Што: бясплатныя экскурсіі.
Кантакт: +375 298 869 171, [email protected]. - Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў в. Мураванка (Шчучынскі раён, в. Мураванка)
Калі: 2−8 чэрвеня.
Што: бясплатныя экскурсіі.
Кантакт: +3 752 986 708 66, [email protected]. - Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку (г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2, тэрыторыя Міхайлаўскага касцёла)
Калі: 7 чэрвеня.
Што: праслухоўванне шэдэўраў класічнай арганнай музыкі, наведванне 400-гадовых крыпт. Удзел у праграме па папярэднім запісе.
Кантакт: +375 29 505 43 02. - Астравецкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб (Сарочанскія азёры, стаянка возера Каймінскае)
Калі: 5 і 6 чэрвеня.
Што: навучанне веславанню на байдарках.
Кантакт: 80 159 128 385, 80 159 174 517, [email protected].
Чытайце таксама: Не толькі замкі: якія цікавыя, але малавядомыя музеі варта наведаць у Гродне