У кавярні MIO скончылі рамонт, сабралі працоўную зону і падключылі абсталяванне. Адкрыцца 20 траўня абяцалі цягам некалькіх дзён, але на канец месяца пакуль не рэалізавалі планы. Месца будзе дог-фрэндлі.
Кавярню рыхтуюць па вул. Дзяржынскага 123В — у новым будынку насупраць «Гроднааблнафтапрадукт». Меню пакуль не выклалі ў Instagram. Мяркуючы па падпісках, уладальнікі працуюць з пражальнікам і пастаўшчыком абсталявання Kitchen Coffee Roasters.
Стыль MIO — эклектычны з элементамі мінімалізму. Колеры кантрасныя: сіняя столь і белыя сцены. Акцэнт — белая люстра з падвескамі з пацерак.



Час працы:
- Пн-Пт 8:00−22:00
- Сб-Нд 9:00−22:00
Адкрыццё кавярняў у спальных раёнах у Гродне становіцца трэндам. Каля пяці кавярняў ужо адкрылася не ў цэнтры, а ў раёнах.