Гродзенец Аляксандр Ляховіч апублікаваў жартоўны ролік у TikTok. На адным з гарадскіх кветнікаў мужчына заўважыў ананас. 

Садавіна расце на кветніку непадалёк ад бізнес-цэнтра “Аўгустоўскі” на вуліцы Ціміразева. «Ананасы растуць. У нас хутка бананы будуць расці і крэветкі марскія», – пажартаваў Аляксандр.

Каб сцябло расліны не зламалася, садавіну падвязалі вяроўкай. Перыядычна ананас паліваюць, дадае мужчына.

У каментарах гродзенцаў здзівіла нават не сама наяўнасць ананаса на кветніку, а тое, што садавіну не выкралі.

«Дзіўна, што не стырылі», – напісаў vlad_vodilag3

«Значыць бульбы ў нас няма, а ананасы ўжо растуць», – жартуе tt SO_FT

«Я спадзяюся, яго не здагадаюцца вырваць», – піша kiskisyaniks

«Спі *дзя (скрадуць)», – заключае карыстальнік пад нікам телевизоры и подъемники

Чытайце таксама: На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню