Прадпрымальнікі з Гродна прадаюць бізнэсы і з’яжджаюць у іншыя рэгіёны і краіны. Аб’явы з пазнакамі «прадаю ў сувязі з пераездам» працягваюць з’яўляцца на «Куфар». Hrodna.life склаў падборку бізнэсаў, чые ўладальнікі вырашылі з’ехаць з Гродна.
Сетка крам касметыкі
На «Куфар» апублікавалі аб’яву аб продажы двух крам прафесійнай касметыкі Bigudi Pro. Кропкі знаходзяцца на Вялікай Траецкай, 16 і ў ГЗК Triniti.
Бізнэс працуе з 2012 года. Прадпрымальнік гатовы перадаць пакупніку ўсе напрацоўкі, кантакты пастаўшчыкоў і стратэгію развіцця. Матэрыяльныя і нематэрыяльныя актывы ўключаны ў кошт. Прычына продажу — пераезд уласніка за мяжу і запуск новага праекта, адзначаецца ў аб’яве.
Кошт бізнэсу — 579 тыс. руб.

Шынамантаж недалёка ад цэнтра Гродна
На завулку Дзяржынскага, 8А прадаюць шынамантаж Pit Stop. Разам з бізнесам ўладальнік аддае права арэнды, абсталяванне і інструменты.
У прычынах продажу бізнесу, які прапрацаваў больш за 30 гадоў, уладальнік адзначае пераезд у іншы горад і змену сферы дзейнасці.
Кошт бізнэсу — 35 тыс. руб.

Касметычны кабінет
У цэнтры Гродна прадаецца кабінет-студыя для бравістаў і візажыстаў. У памяшканні таксама ёсць зона для гасцей і асобны санвузел.
Уладальнік прадае студыю ў сувязі з пераездам. Кошт — 5,3 тыс. руб.


Чытайце таксама: У цэнтры Гродна прадаюць прыватную краму — уладальнік з’ехаў за мяжу і больш не можа кантраляваць бізнес