Віка і Арцём — шматдзетныя бацькі. Два месяцы таму яны адкрылі сваю справу «Your baby». У рамках яе яны арганізоўваюць гендар паці «пад ключ».

Арганізатары прапануюць стварыць цёплую атмасферу для вас і вашых блізкіх і захаваць гэты момант.

Гендар паці - гэта мерапрыемства, на якім будучыя бацькі пазнаюць пол будучага дзіцяці і ўрачыста раскрываюць яго блізкім і сябрам. Традыцыя стала папулярнай у 2010-х гадах. Часта гэта робяць з дапамогай ружовага або блакітнага крэму, шароў або дымавых шашак. Часам вечарынкі падвяргаюцца крытыцы. Крытыкі кажуць, што дзіця трэба любіць незалежна ад полу і што падобныя святы не ўлічваюць трансгендарнасць.

Чытайце таксама: У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады