Штонядзелю да 31 жніўня ў гродзенскім парку Жылібера будзе граць жывая музыка: Гродзенская капэла, вучні дзіцячых музычных школ № 1 і № 2 і ваенныя духавыя аркестры. Насамрэч, гэтай традыцыі ў Гродне ўжо больш за сто гадоў - такія выступы ў парку ладзілі пры паляках.

Канцэрты будуць адбывацца каля вялікага фантана за Тэатрам лялек і доўжыцца гадзіну — з 14.00 да 15.00. Уваход на імпрэзу — вольны.

Першы выступ у парку прайшоў 18 траўня і, нягледзячы на халоднае надвор’е, сабраў некалькі дзясяткаў гледачоў. Грала Гродзенская капэла, і гродзенцы рознага веку танцавалі пад жывую музыку.

@irinain2 #гроднобеларусь #180 525 #паркжилибера #танцуютподоркестр #оркестриграет #гроднотикток #люблюгродно ♬ оригинальный звук — Ирина Пашпекина

Канцэрты гродзенскіх калектываў каля фантана ладзілі і ў 2017 годзе.

Жывая музыка ў парку Жылібера гучала яшчэ 100 гадоў таму. У 1924 годзе у парку Жылібера па панядзелках у 17−19 гадзін выступаў аркестр 81 пяхотнага палка, а па пятніцах у той жа час — аркестр 76 пяхотнага палка. Практыка бясплатных канцэртаў у парку для гараджан дзейнічала тады ў Гродне ўжо некалькі гадоў. Тады такія канцэрты вайсковых аркестраў ладзілі «з мэтаю адраджэння музычнай культуры ў горадзе». Выступы праходзілі ў гарадскім садзе — цяперашнім парку Жылібера. На час пасляабедзенных лекцый у гімназіі Адама Міцкевіча, якая тады месцілася ў сённяшнім будынку аграрнага ўніверсітэта на рагу Акадэмічнай і 1 Мая, канцэрты пераносілі ў Швейцарскую даліну. Таксама канцэрты праходзілі кожную сераду ў раённым шпіталі.