Новы EP «Некоторого отсутствия пуговиц» — «Ключом таился в ветках ив» — можна знайсці на Spotify, Apple Music, Boomplay і Soundcloud. Ён змяшчае чатыры кампазіцыі.
Агульная працягласць міні-альбома — 9 хвілін 32 секунды. Кампазіцыі «Здешняя песня», «Тише, тише», «Путь будет трудным» і «Когда стемнело за окном» вытрыманыя ў традыцыйным для гурта мяккім медытатыўным гучанні.

«Некоторое отсутствие пуговиц» — рок/індзі/акустык гурт з Гродна. Лідар гурта і аўтар тэкстаў і музыкі - Іван Пачывалаў. Склад гурта ўвесь час змяняўся. Дэбютны альбом «Кошкино время» быў выпушчаны ў 2011 годзе, наступны, «Ягода грустника», з’явіўся толькі ў 2019 годзе. Пасля былі міні-альбом «На ночь глядя», трэкі «Стоит человек» и «Обратная песня». У 2024 годзе выйшаў трэк «Красивый, как математика», запісаны іншым гродзенскім выканаўцам tochka K.