На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні запланавана на 17 траўня, паведамляюць у Instagram уладальнікі.

У кавярні акрамя класічных напояў (эспрэса, капучына, латэ) буду падаваць раф, гранатавы эспрэса-тонік і айс-матчу з малінай і трускаўкай. Барыста робяць напоі на бразільскім зерне з рэгіёну Суль-дэ-Мінас.

Таксама ў кавярні будзе выпечка: круасаны з рознымі начынкамі і бліны — з вэнджанай курыцай, з вяндлінай і з ласосем.

Кавярня будзе працаваць з 8 раніцы да 10 вечара ў буднія дні. У выходныя — з 9 раніцы да 10 вечара.

У уладальнікаў кавярні ёсць яшчэ адзін бізнэс у Гродна — кветкавая крама Kvetka Shop на вуліцы Шчорса.

Кавярняў у спальных раёнах Гродна становіцца ўсё больш

За апошні год у Гродне назіраецца тэндэнцыя — кавярань у спальных раёнах з’яўляецца ўсё больш. Напрыклад, у верасні 2024 на Глухава адкрылася ўстанова «Колибри». Яшчэ раней, у студзені, на Курчатава пачала працу ўстанова Black Fox Coffee.

У сакавіку 2025 года ў мікрараёнах горада з’явілася адразу дзве кавярні. Першая — «Цех» у завулку Дзяржынскага. Другую, у фармаце «каля дома», адкрылі на Савецкіх Пагранічнікаў.

Чытайце таксама: У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню