Папа Леў XIV у час аўдыенцыі для медыяў 12 траўня 2025. Фота: Edgar Beltrán, The Pillar, Wikimedia Commons
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам. Сустрэча Папы Льва XIV з католікамі ўсходняга абраду адбылася 14 мая 2025 года ў Ватыкане, паведаміў партал Vatican News.
Аўдыенцыя адбылася ў межах святкавання Юбілею Усходніх Цэркваў, які адзначаюць 12−14 мая 2025 года ў Рыме. Каля 5000 удзельнікаў юбілею прыехалі з Італіі, Украіны, Эфіопіі, Бразіліі, Канады, Індыі, Пакістана і іншых краін свету.
Грэка-каталіцкую супольнасць Беларусі на Юбілеі прадстаўляе архімандрыт Сяргей Гаек (апостальскі адміністратар для вернікаў усходняга абраду ў Беларусі) і тры святары: айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і айцец Яўген Усошын (канцлер курыі апостальскай адміністратуры).
Андрэй Крот — душпастыр грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.
«Вы з’яўляецеся каштоўнымі. Гледзячы на вас, я думаю пра разнастайнасць вашых паходжанняў, слаўную гісторыю і жорсткія пакуты, якія перанеслі ці працягваюць пераносіць многія вашыя супольнасці,» — сказаў Папа.
Асаблівую ўвагу Леў XIV надаў праблеме захавання ўсходніх традыцый у дыяспары. Ён падкрэсліў, што вернікі, якія пакідаюць свае родныя землі з прычыны войнаў, пераследу, нестабільнасці ці беднасці, рызыкуюць страціць не толькі Радзіму, але і рэлігійную ідэнтычнасць.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…