Навіны

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з’явілася ў пастанове Міністэрства спорту і турызму. Дакумент набудзе моц у ліпені 2025 года.

Згодна з новымі правіламі, прафесійныя гіды і экскурсаводы павінны ведаць асновы ідэалогіі Беларусі, укараняць ідэалагічную работу ў сваю дзейнасць, а таксама садзейнічаць умацаванню станоўчага іміджу краіны.

Акрамя таго ў пастанове ад 30 красавіка 2025 года з’явілася новая норма, паводле якой гіды павінны ўдзельнічаць у захаванні гістарычнай памяці і нацыянальных каштоўнасцяў.

Пастанова набудзе моц 11 ліпеня 2025 года.

Гідам узмацняюць умовы працы ўжо некалькі гадоў запар

З 1 студзеня 2023 года пачалі дзейнічаць новыя правілы экскурсійнага абслугоўвання. Экскурсаводы і гіды-перакладчыкі павінны праходзіць адпаведную атэстацыю. Падчас работы яны абавязаны мець пры сабе пералік тэм экскурсій, якія абаранілі перад камісіяй. Атэставаным экскурсаводам выдаюць бэйдж, які дзейнічае пяць гадоў.

У 2024 годзе экскурсаводам і гідам-перакладчыкам у Беларусі забаранілі займацца экскурсійнай дзейнасцю, калі раней іх судзілі па «палітычным» артыкуле — нават калі з іх знялі судзімасць або спынілі пераслед.

У той жа час колькасць экскурсаводаў у вобласці з 2021 па 2025 гады вырасла з 122 да 161. Па стане на люты 2025 года ў Гродне працаваў 81 экскурсавод, 16 — у Навагрудскім раёне і 14 — у Лідскім.

Па колькасці экскурсаводаў Гродзенскую вобласць чатыры гады запар у Беларусі апярэджвае толькі Мінск.

Чытайце таксама: Як працуюць новыя правілы праверкі экскурсаводаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025