Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У комплексе «Мір» плануюць экскурсію па закуліссях замка. У доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку будуць частаваць стравамі з паэмы «Пан Тадэвуш». Hrodna.life сабраў праграмы музеяў Гродна і вобласці, якія ўдзельнічаюць у акцыі.

17 траўня

Лідскі гісторыка-мастацкі музей

У праграме:

  • Майстар-класы;
  • інтэрактыўныя пляцоўкі;
  • вячэрняя аглядная экскурсія па горадзе.

Пачатак: 19:00
Білеты: для школьнікаў - 6 руб., для дарослых — 12 руб.
Адрас: Ліда, вул. Замкавая, 1

Ноч музеяў 2025 Ліда

Замкавы комплекс «Мір»

У праграме:

Экскурсія па «закуліссі» замкавага комплексу. Наведвальнікам пакажуць экспазіцыйныя залы, нумары гатэля і канферэнц-залы, а таксама більярдавую і сауну.

Пачатак: 12:00
Бітлет: 50 руб.
Адрас: Мір, вул. Чырвонаармейская, 2

Ноч музеяў Мірскі замак 2025

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку

У праграме:

  • Тэатралізаваная экскурсія;
  • майстар-клас па гатаванні традыцыйных беларускіх напіткаў;
  • дэгустацыя страў з паэмы «Пан Тадэвуш»;
  • віктарыны і гульні.

Пачатак: 18:00
Уваход — свабодны.
Адрас: Навагрудак, вул. Леніна, 1

Ноч музеяў у Навагрудку

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага

У праграме:

  • Канцэрт;
  • тэатралізаваная экскурсія «Стаброўскі расказвае»;
  • пачастунак па-беларуску;
  • выстава васковых фігур (уваход платны: для дарослых — 7 руб., дзецям — 5 руб.).

Пачатак: 18:00
Уваход — свабодны.
Адрас: Слонім, пл. Леніна, 1

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Музей-сядзіба Агінскага

У праграме:

  • Тэатралізаванае прадстаўленне;
  • песні ваенных гадоў;
  • віктарыны па музейнай экспазіцыі;
  • прэзентацыя выставы «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць»;
  • прэм’ера спектакля «Сем трафеяў радавога Шапкіна: звычайная гісторыя».

Пачатак: 17:00
Білет: 20 руб.
Адрас: Залессе, вул. Агінскага

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі

У праграме:

  • Урачыстае адкрыццё «Па-за часам: музыка і стыль»;
  • інтэрактыўныя пляцоўкі (вул. Замкавая, 16);
  • спектакль «яЖпрынцэса», (Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага 1/1).

Пачатак: 18:30
Білет: 45 руб., неабходны папярэдні запіс.

Чытайце таксама: У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылі новыя залы

Ноч музеяў 2025 у Гродне

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (Стары замак, Новы замак)

Праграма гэтага года называецца «Музей. Ноч. Каханне».

У праграме Новага замка:

  • Спектакль «Дзве тузіны пунсовых руж»;
  • квіз «Пра каханне»;
  • пляцоўка з настольнымі гульнямі;
  • майстар-клас па стварэнні радавога герба;
  • касцюміраваная экскурсія «Гісторыя кахання Аўгуста ІІІ і Марыі Юзэфы»;
  • выступленне кавер-групы Hit Hunter;
  • тэматычная выстава «У абдымках кахання».

У праграме Старога замка:

  • Квіз «Справы сямейныя: сярэднявечны шлюб»;
  • касцюміраваная экскурсія «Гісторыя жыцця Стэфана Баторыя і Ганны Ягелонкі»;
  • фотазона «Рэгістрацыя пачуццяў»;
  • тэматычная выстаўка «Каханне ў кадры».

Пачатак: 18:00
Білеты: для школьнікаў - 20 руб., для дарослых — 35 руб.
Адрас: Гродна, вул. Замкавая, 20

Ноч музеяў 2025 у Гродне

18 траўня

Лідскі гісторыка-мастацкі музей

У праграме:

  • Інтэрактыўныя пляцоўкі;
  • майстар-класы;
  • касцюміраваная экскурсія;
  • выступленне камернага аркестра.

Пачатак: 19:00
Білеты: для школьнікаў - 2,5 руб., для дарослых — 6,5 руб.
Адрас: Ліда, вул. Перамогі, 37А

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці