Гродзенская IT-кампанія «Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак» падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы — амаль 302 тыс. руб., адпаведная інфармацыя з’явілася ў сэрвісе «Картатэка».
У лютым 2025 у дачыненні да фірмы была ўзбуджаная загадная вытворчасць — сума доўгу перад ФСАН склала амаль 302 тыс. руб.
У судзе высветлілася, што зараз фірма не працуе. Па інфармацыі Office Life, на дадзены момант доўг фірмы перавышае 500 тыс. руб., у тым ліку па плацяжах падаткаў і збораў у бюджэт. У 2024 годзе «Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак» некалькі разоў спрабаваў аспрэчыць рашэнні падатковай у Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.
З красавіка 2025 года Эканамічны суд Гродзенскай вобласці ўвёў ахоўны перыяд, каб праверыць інфармацыю аб даўгах і актывах фірмы.
Кампанію зарэгістравалі ў 2017 годзе. Штат кампаніі налічваў больш за 30 чалавек, якія займаліся распрацоўкай і тэсціраваннем ПЗ для канадскай кампаніі з Таронта Velox Imaging. Фірма працуе на рынку праграм і прыладаў для аховы здароўя, а таксама супрацоўнічае з кліентамі з ЗША і Багамскіх Астравоў.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў